На востраве Мадэйра падчас свята ўпала вялізнае дрэва

16 августа 2017

На партугальскім востраве Мадэйра падчас рэлігійнага свята ўпала вялізнае дрэва. У выніку загінулі 12 чалавек, яшчэ 35 параненыя. Некалькі чалавек былі дастаўлены ў бальніцу з пераломамі і траўмамі галавы. Трагедыя адбылася падчас святкавання Узнясення Дзевы Марыі, на якім прысутнічала шмат мясцовых жыхароў. 200-гадовы дуб упаў на тое месца, дзе прадавалі свечкі і знаходзілася вялікая колькасць вернікаў. Яны чакалі традыцыйнага шэсця, якое з'яўляецца часткай фестывалю. Пасля здарэння працэсія была адмененая.