Магутны выбух прагрымеў у Сірыі

24 февраля 2017

Магутны выбух прагрымеў у Сірыі ў прыгарадзе Эль-Баба. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, тэракт быў накіраваны на прадстаўнікоў Сірыйскай свабоднай арміі. Выбух учынілі баевікі тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава". Загінулі больш за 40 чалавек, з іх 35 мірных жыхароў, дзясяткі параненыя. Эль-Баб лічыўся галоўнай апорай ІДІЛ. Ён быў вызвалены ад баевікоў напярэдадні.