Магутны пажар у абласной дзіцячай бальніцы ў Цверы

24 февраля 2017

Пацярпелых няма. Усіх пацыентаў і персанал - каля 220-ці чалавек - паспелі вывесці з будынка і размясціць у суседнім корпусе. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына надзвычайнага здарэння - узгаранне ў адным з кабінетаў мінулым вечарам. Полымя перакінулася на ўвесь будынак. Раніцай абваліўся дах. Барацьбу з агнём вялі больш чым 200 пажарных і 70 адзінак спецтэхнікі. Зараз пажар лакалізаваны.