Мітынгі супраць Трампа за нядрэнныя грошы

18 января 2017

Журналісты "Вашынгтон Таймс" апублікавалі расследаванне аб платным удзеле людзей у акцыях пратэсту супраць новага прэзідэнта ЗША. У 20 гарадах людзям прапаноўвалі працу - мітынгаваць за 2 з паловай тысячы долараў за месяц, плюс пагадзінная аплата за непасрэднае знаходжанне на дэманстрацыі. Асабліва актыўным гатовыя аплаціць нават поўную медыцынскую страхоўку. Адна з фірм у Каліфорніі прама піша ў аб'явах: "Змагайся супраць Трампа і зарабляй!". Артыкул практычна пацвярджае здагадкі самога Дональда Трампа, аб якіх ён абвясціў яшчэ ў перадвыбарнай кампаніі.