Марын Ле Пен пакінула кіраўніцтва сваёй партыяй

25 апреля 2017

Кандыдат у прэзідэнты Францыі Марын Ле Пен пакінула кіраўніцтва сваёй партыяй. Яна мае намер стаць "прэзідэнтам усіх французаў". У першым туры кіраўнік ультраправага "Нацыянальнага фронта" набрала амаль 22% галасоў. На два больш толькі ў лідара руху "Наперад!" Эмануэля Макрона, які заве сябе цэнтрыстам. Зараз абодва кандыдаты пачалі падрыхтоўку да фінальнай бітвы - тэледэбатаў. Хто стане новым гаспадаром Елісейскага палаца, стане вядома ў наступную нядзелю.