Лясныя пажары бушуюць уздоўж узбярэжжа Адрыятычнага мора

17 июля 2017

Агонь ушчыльную падабраўся да харвацкіх і чарнагорскіх турыстычных зон. У Харватыі полымя наблізілася да горада Шыбенік. Пажарнікам пакуль удаецца трымаць узгаранне пад кантролем. У Чарнагорыі полымя падступіла да Сутаморэ. Складаная сітуацыя назіраецца і непадалёк ад сталіцы краіны Падгорыцы. Праз моцны вецер агонь хутка ахоплівае новыя тэрыторыі. Нагадаем, прыродныя пажары пачаліся ў рэгіёне ад анамальнай спякоты.