Контрразведка Вялікабрытаніі прызнала грандыёзны правал

29 мая 2017

Мі-5 пачало два расследаванні. Агенты высвятляюць, як яны маглі прапусціць інфармацыю аб падрыхтоўцы тэракта ў Манчэстэры. І чаму з поля зроку спецыялістаў выпаў смяротнік Салман Абедзі. Пра яго небяспеку нібы папярэджвалі спецслужбы ЗША. Сёння паліцэйскія затрымалі чарговага падазронага ў дачыненні да атакі. На сёння пад вартай 14 чалавек. А напярэдадні ў Манчэстэры прайшоў традыцыйны марафонскі забег - сёлета пры ўзмоцненых мерах бяспекі. У мерапрыемстве, якое праводзіцца тут з 1908 года, прынялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Яны ўшанавалі памяць ахвяраў тэракта хвілінай маўчання. Нагадаем, падчас атакі 22 мая загінулі 22 чалавекі, параненыя больш за 60. Адказнасць узяла на сябе "Ісламская дзяржава".