З-за пагрозы выбуху ў Берліне эвакуіраваны жыхары некалькіх кварталаў

29 мая 2017

Надзвычайнае здарэнне ў Берліне: з-за пагрозы выбуху некалькі кварталаў у раёне Шёнеберг былі ачэплены паліцыяй, жыхары - эвакуіраваны. Падазроны аўтамабіль з каністрай і невядомым прыстасаваннем з правадамі на заднім сядзенні выявіў патруль. Пры гэтым на машыне былі ўсталяваны нумарныя знакі, раней выкрадзеныя з іншага транспартнага сродку. Аўтамабіль абследаваў робат-сапёр - бомбу ён не выявіў. Да гэтага моманту ўдалося знайсці і затрымаць уладальніка машыны. Яго дапытваюць.