Грамадзяне Украіны падтрымалі ідэю стварэння ўласнай сацыяльнай сеткі Ukrainians

23 мая 2017

Распрацуе яе канадская каманда праграмістаў StartupSoft. Для рэалізацыі праекта на веб-старонцы будучай сацсеткі ўжо ідзе збор подпісаў. Спецыялісты пачнуць распрацоўку праграмнага забеспячэння, калі да 1 чэрвеня ў падтрымку прадукта будуць сабраныя больш за 50 тысяч галасоў.

Тым часам стала вядома, што Вярхоўная рада Украіны ў цэлым прыняла законапраект аб тым, што для агульнанацыянальных тэлекампаній доля перадач і фільмаў на ўкраінскай мове павінна складаць не менш за 75 % ад агульнага аб'ёму. Для мясцовых тэлерадыёкампаній устанаўліваецца квота на ўкраінамоўны прадукт у 50 %.