Гібель Еўрасаюза прадказвае Марын Ле Пен

27 марта 2017

Гібель Еўрасаюза прадказвае лідар Нацыянальнага фронту і кандыдат у прэзідэнты Францыі Марын Ле Пен. Яна ўпэўнівае, што ўжо ў найбліжэйшы час аб'яднанне краін стане нікому не патрэбным. Гучную заяву Ле Пен зрабіла падчас мітынгу ў Лілі. На сустрэчы з выбаршчыкамі, яна гаварыла аб планах на будучыню, неабходнасці змен для Еўропы і супрацоўніцтве з Расіяй. Ле Пен таксама абвінаваціла сваіх асноўных сапернікаў Эмануэля Макрона і Франсуа Фіёна ў "здрадзе" дзеля Еўрапейскага саюза і інтарэсаў рынку. Словы палітыка падтрымалі воклічамі і апладысментамі.