Фанаты групы Linkin Park смуткуюць па Чэстэры Бенінгтоне

21 июля 2017

Мільёны фанатаў групы Linkin Park смуткуюць па вакалісце калектыва Чэстэры Бенінгтоне, які пайшоў з жыцця. Пра смерць музыканта стала вядома напярэдадні. 41-гадовы Бенінгтан быў знойдзены павешаным у сваім доме ў акрузе Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія. У паліцыі пацвердзілі самазабойства. Амерыканскія СМІ сцвярджаюць, што прычына такога ўчынку - праблемы з алкаголем і наркотыкамі. Вакаліст не раз прызнаваўся ў інтэрв'ю, што задумваўся пра суіцыд. А ў апошнія гады рокер меў цесныя зносіны з Крысам Корнелам, які пакончыў з сабою ўзімку. У франтмена Linkin Park засталося шасцёра дзяцей.

Адзначым, што ў дзень смерці Бенінгтана быў апублікаваны новы кліп групы Linkin Park на песню Talking To Myself. Менш як за суткі відэа набрала больш за шэсць мільёнаў праглядаў.