Штогадовая выстава кветак праходзіць у Лондане

25 мая 2017

Штогадовая выстава кветак і садовага майстэрства - самая прэстыжная ў галіне дызайну і фларыстыкі - праводзіцца ў Лондане ўжо больш як стагоддзе. Маляўнічая падзея збірае вялізную колькасць наведвальнікаў з усяго свету. Тут можна купіць расліны, насенне, нацешыцца відамі асляпляльных букетаў і атрымаць парады прафесійных садоўнікаў. Знакаміты фестываль кветак на тэрыторыі Каралеўскага шпіталя па традыцыі апякуецца каралеўскай сям'ёй. Выставу наведала каралева Лізавета II разам з жонкай прынца Уільяма герцагіняй Кэтрын.