Еўрасаюз рэкордна хутка зацвердзіў стратэгію разводу з Вялікабрытаніяй

30 апреля 2017

Лідарам ЕС спатрэбіліся ўсяго чатыры хвіліны. Падчас экстраннага саміту ў Бруселі палітыкі сышліся ў меркаванні, што Брэксіт можа стварыць хаос як у самім Злучаным Каралеўстве, так і ў краінах, якія застаюцца ў адзінай Еўропе. Працэс па выхадзе з Еўрасаюза павінен завяршыцца праз два гады. Пры гэтым Брусель адразу аб’явіў, што ў першую чаргу трэба ўзгадніць пытанні па даўгах і абавязацельствах. Фінансавыя прэтэнзіі да Лондана ацанілі ў 60 мільярдаў еўра.