Еўрапейскі Цэнтрабанк спыняе выпуск банкнот вартасцю 500 еўра

5 мая 2016

Прычына ў тым, што ашуканцы часта захоўваюць пазапраўныя прыбыткі ў купюрах буйнага наміналу, а таксама карыстаюцца імі для правядзення нелегальных аперацый з гатоўкай. Выпуск купюр 500 еўра будзе спынены да канца 2018 года, калі ў зварот увядуць банкноты годнасцю ў 100 і 200 еўра. Некаторыя эксперты сумняваюцца, што спыненне выпуску банкноты прывядзе да памяншэння фінансавых злачынстваў, бо пры адмыванні грошай усё часцей выкарыстоўваюцца безнаяўныя схемы.