У свеце

Спампаваць

11 Жніўня 2017 15:10

Еўропа пад уладай непагадзі

На паўночны ўсход Італіі абрынуліся навальніцы з ураганнымі вятрамі. Стыхія парушыла транспартныя зносіны. Парывы ветру валілі дрэвы, перакульвалі аўтамабілі, зрывалі дахі з пабудоў і абрывалі лініі электраперадачы. Вялізны ўрон нанесены пляжам і кемпінгам. Дзясяткі чалавек былі вымушаны звярнуцца ў бальніцы па медыцынскую дапамогу.

Пад уладай магутнага шторму апынулася і сталіца Славакіі. Стыхія прынесла ў Браціславу дажджы і шквалісты вецер. Непагадзь прычыніла значны ўрон гораду: паваленыя дрэвы, абарваныя лініі электраперадачы, пашкоджаныя жылыя пабудовы.

Ураганны вецер і град з дажджом гэтай ноччу абрынуўся і на Аўстрыю. Пацярпелі некалькі чалавек, павалены цэлыя ўчасткі лесу. Вецер парывамі да 130 кіламетраў за гадзіну зрываў дахі з дамоў, зносіў прыпаркаваныя аўтамабілі. З-за дажджу з берагоў выйшлі рэкі. Затапленні прывялі да апоўзняў. Шматлікія раёны дагэтуль застаюцца без электрычнасці. Аўтамабільны рух па некалькіх цэнтральных трасах краіны закрыты да суботы.

 

Iншыя навіны

Атака за атакой Атака за атакай 18.08.2017 09:00 / У свеце Атака за атакай
Теракт в Барселоне Тэракт у Барселоне 17.08.2017 21:00 / У свеце Тэракт у Барселоне