Егіпет павышае пошліну на ўезд

25 февраля 2017

Егіпет амаль у два з паловай разы павышае пошліну на ўезд. З 1 сакавіка візавы збор у аэрапортах арабскай рэспублікі павялічыцца з 25 да 60 долараў для аднаразовай і 70 долараў - для шматразовай уязной візы. Аб рашэнні Міністэрства замежных спраў гэтай краіны апавясціла туркампаніі, пасольствы і пагранпункты. У цяперашні час Егіпет перажывае рост цэн, эканамічныя і фінансавыя праблемы. А турызм - адна з асноўных крыніц прыбытку.