Дональд Трамп адштурхнуў прэм'ера Чарнагорыі падчас фотаздымкі

26 мая 2017

Сусветныя СМІ і сацыяльныя сеткі абмяркоўваюць учынак Трампа на саміце НАТА ў Бруселі. Прэзідэнт ЗША адштурхнуў прэм'ера Чарнагорыі падчас фотаздымкі. У Белым доме гэта растлумачылі жаданнем Дональда Трампа заняць сваё месца згодна са схемай расстаноўкі ўдзельнікаў. Відэазапіс выклікаў бурную рэакцыю ў сацсетках - карыстальнікі выказалі меркаванне, што так Трамп паказаў сваё дачыненне да ўступлення Чарнагорыі ў альянс. Як вядома, на сустрэчы ў Бруселі абмяркоўвалася і гэтая тэма. Адзначым, што гэта далёка не першая недарэчная сітуацыя з удзелам амерыканскага лідара. Толькі за апошнія дні міжнароднага турнэ журналісты абмяркоўвалі яго поціск рукі з прэзідэнтам Таджыкістана, а таксама адносіны з жонкай Меланняй.