Дональд Трамп афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта ЗША

21 января 2017

У ЗША завяршыліся ўрачыстасці, прысвечаныя інаўгурацыі 45-га прэзідэнта краіны - Дональда Трампа. У Вашынгтоне прайшоў ваенны парад, пасля якога адбыліся 3 афіцыйныя балі. І ў кожным з іх прымалі ўдзел і прэзідэнт, і першая лэдзі. У парадзе, маршрут якога пралягаў ад Капіталійскага ўзгорка да Белага дома, прынялі ўдзел аркестры, падраздзяленні ўсіх відаў узброеных сіл краіны, прадстаўнікі штатаў і буйных гарадоў.

Прэзідэнцкую прысягу на прыступках будынка Капітолія прымаў старшыня Вярхоўнага суда ЗША Джон Робертс, а ў сваёй інаўгурацыйнай прамове Дональд Трамп паабяцаў стаць голасам "людзей, аб якіх забылі", адзначыўшы, што амерыканская мясарубка завяршаецца, прычым прама тут і прама цяпер.

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША:

"Я буду змагацца за вас з кожным уздыхам, які застаецца ў маім целе, і я ніколі надалей не дазволю вам застацца ў бядзе. Амерыка пачне зноў перамагаць, перамагаць, як ніколі раней. Мы вернем сабе нашы працоўныя месцы, вернем сабе нашы межы, вернем наша багацце, і мы ніколі не адрачэмся ад нашай мары".

Амерыканскія СМІ паведамляюць, што падчас пратэстаў у дзень інаўгурацыі адзін з актывістаў у Сіэтле атрымаў агнястрэльнае раненне. Зараз ён знаходзіцца ў бальніцы ў крытычным стане. Хто страляў, невядома. Праводзіцца расследаванне.

Не абышлося і без кур'ёзаў. Актыўнае абмеркаванне ў сацсетках справакавала фота Джорджа Буша-малодшага, які ўкутаўся ў дажджавік на цырымоніі. Экс прэзідэнт ЗША Біл Клінтан на мерапрыемстве, здаецца, строіў вочкі дачцэ Дональда Трампа Іванцы, а Twitter-акаўнт прэзідэнта ЗША ўпрыгожыў банар з фота інаўгурацыі. Але не Трампа, а Абамы ў 2009 годзе.