Колькасць загінуўшых у выніку паводак на Шры-Ланцы набліжаецца да дзвюх соцень

29 мая 2017

Колькасць загінуўшых у выніку паводак на Шры-Ланцы набліжаецца да дзвюх соцень, яшчэ больш чым сто чалавек лічацца прапаўшымі без весткі. Удар стыхіі прыйшоўся на 15 акруг краіны. Заўтра таксама магчымы штармавы вецер, які дасягне 80-ці кіламетраў за гадзіну, у некаторых мясцінах можа прайсці праліўны дождж. Шры-Ланка ўжо звярнулася ў ААН і да краін Паўднёвай Азіі па дапамогу ва ліквідацыі наступстваў непагадзі.