ЗША Барак Абама памякчыў прыгавор Чэлсі Мэнінг

18 января 2017

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, які пакідае пасаду, памякчыў прыгавор Чэлсі Мэнінг, што была асуджаная на 35 гадоў за перадачу сакрэтных дакументаў WikiLeaks.

29-гадовая трансгендэр (пры нараджэнні Брэдлі Мэнінг) выйдзе на волю ўжо 17 мая гэтага года, хоць першапачаткова планавалася  толькі ў 2045-ым.

Праходзячы службу ў Іраку ў 2010 годзе, малодшы аналітык разведкі перадаў тысячы сакрэтных справаздач аб ваенных дзеяннях сайту Джуліяна Асанжа. Гэта стала адной з самых буйных уцечак сакрэтных дакументаў у гісторыі ЗША.