Арыштаваныя яшчэ два чалавекі, якія маюць дачыненне да тэракта ў Манчэстэры

25 мая 2017

Яшчэ двое падазроных у дачыненні да тэракта ў Манчэстэры арыштаваныя брытанскай паліцыяй. У выніку іх ужо 8. На думку следчых, тэракт быў арганізаваны злачыннай групай. Арыштаваны і старэйшы брат падазронага тэрарыста-смяротніка Салмана Абедзі Ісмаіл Абедзі, а таксама яго бацька і малодшы брат. Тэракт у Манчэстэры здарыўся ўвечары ў панядзелак, 22 мая. Падчас канцэрта амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ смяротнік узарваў самаробную бомбу ў фае канцэртнай залы.