Apple выплаціць уладам Каліфорніі паўмільёна долараў

7 декабря 2016

Apple згадзілася выплаціць уладам штата Каліфорнія амаль паўмільёна долараў. Гэта  адбылося  пасля таго, як карпарацыю абвінавацілі ў забруджванні навакольнага асяроддзя. Мясцовыя ўлады лічаць, што на працягу двух гадоў Apple была аператарам прадпрыества па ўтылізацыі электронных прыбораў, пра што афіцыйна не паведаміла. Пры гэтым маглі быць шкодныя  выкіды для навакольнага асяроддзя. Кампанія з Куперціна заявіла,  што ўлады не атрымалі  паведамлення  з-за памылкі ў дакументах, але ўсё ж згадзіліся выплаціць штраф, каб зняць прэтэнзіі.