Амерыканскія штаты Тэхас і Аклахома прадаўжаюць заставацца пад уладай вялікай вады

28 мая 2015

Ледзь не самую разбуральную паводку за апошнія гады перажывае Х'юстан. Стыхія пашкодзіла дамы, размыла дарогі. Колькасць ахвяр у рэгіёне ўзрасла да 19. Напярэдадні ў Тэхасе паліцыя эвакуіравала жыхароў раёна, размешчанага побач з дамбай на паўднёвым захадзе ад Даласа. З-за ападкаў і паводкі плаціну на возеры Падэра прарвала. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, дажджы ў штатах працягнуцца.