Афіны прыходзяць у сябе пасля беспарадкаў

7 декабря 2016

Афіны прыходзяць у сябе пасля беспарадкаў, якія ўчынілі анархісты. Пасля маршу памяці забітага паліцыяй восем гадоў таму грэчаскага падлетка дэманстранты атакавалі паліцэйскіх. У праваахоўнікаў паляцелі бутэлькі з запальнай сумессю і камяні. Сілавікі прымянілі слёзатачывы газ для разгону натоўпу. Не менш чым 23 чалавекі былі затрыманыя. Падчас беспарадкаў пацярпеў адзін супрацоўнік праваахоўных органаў. Аналагічная акцыя таксама прайшла ў горадзе Салонікі на поўначы краіны.