Жаночая зборная Беларусі па тэнісе ў фінале Кубка Федэрацыі

24 апреля 2017

Пасля суботняй нічыёй 1:1 напярэдадні спачатку Аляксандра Сасновіч зноў вывела беларусак наперад, перайграўшы Цімеа Бачынскі 6:2, 7:6. А затым пераможнае ачко ў трохсетавым паядынку здабыла Арына Сабаленка, апынуўшыся мацнейшай за Вікторыю Голубіч. Ва ўжо нічога не вырашальнай сустрэчы пара Вера Лапко і Вольга Гаварцова ў двух сетах уступілі щвейцарскаму дуэту Хінгіс-Бенчыч. Такога дасягнення беларускі тэніс дабіўся ўпершыню!

У фінале турніру зборная Беларусі ў лістападзе на "Чыжоўка-Арэне" прыме каманду ЗША.