Заяўка Беларусі і Латвіі атрымала перамогу над Фінляндыяй

19 мая 2017

Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе. Інтрыга вырашылася сёння ў Кёльне. Галасаванне прайшло на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея. Сумесная заяўка Беларусі і Латвіі атрымала перамогу над Фінляндыяй.

Барацьба атрымалася ўпартай - спатрэбіўся нават другі тур. У выніку з перавагай 55 на 52 галасы святкуюць Мінск і Рыга. І вось кадры аб’яўлення вынікаў галасавання, якія мы атрымалі з Германіі.

У балельшчыкаў не будзе праблем з перасячэннем мяжы. Замест віз дазволам на ўезд у Беларусь стане білет на матч.

Слоган будучага чэмпіянату тут як нельга дарэчы - "Запал. Без меж". Такі вопыт паспяхова прымяняўся ў 2014 годзе падчас першага для нашай краіны чэмпіянату свету па хакеі. Плануецца, што з нашага боку для хакейнага свята будзе задзейнічана 15-тысячная "Мінск-Арэна".

Астатняя інфраструктура для спартыўнага свята таксама цалкам гатовая. Таму маштабных дадатковых выдаткаў для правядзення чэмпіянату на самым высокім узроўні не спатрэбіцца. Зазначым, што галоўныя матчы турніру - паўфіналы і фінал - пройдуць менавіта ў Мінску.

Ужо вядомыя даты, у якія пройдзе 85-ы турнір. Планетарны форум стартуе 7 мая, а фінальны паядынак адбудзецца 23 мая.