Заканадаўча замацоўваецца прававы статус сцюарда, балельшчыка і валанцёра на першынствах

20 апреля 2017

У Беларусі становіцца больш буйных спартыўных мерапрыемстваў, і вялікую цікавасць да іх выказваюць замежнікі. Таму паўстае пытанне аб правядзенні спаборніцтваў на новым узроўні. Адзін з крокаў - заканадаўча замацоўваецца прававы статус сцюарда, балельшчыка і валанцёра на першынствах. Дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон "Аб фізічнай культуры і спорце". Прапаноўваецца таксама ўрэгуляваць пытанні стварэння аб'яднанняў балельшчыкаў і спартыўных агентаў.

У 2019 годзе Беларусь прыме Еўрапейскія гульні. Да таго часу ўсе папраўкі ў дзеючы закон пачнуць працаваць.