Юныя гімнасты з усёй краіны сустрэліся ў сталічным Палацы спорту

29 мая 2017

Тут прайшоў 9-ы турнір па спартыўнай гімнастыцы "Кубак Маўглі". У конкурснай праграме змагаліся больш за 200 атлетаў у 5 узроставых групах ад 3 да 8 гадоў. Для многіх з іх гэта быў дэбют на вялікай спартыўнай арэне. Каб заслужыць высокія ацэнкі журы, юныя спартсмены дэманстравалі не толькі гібкасць, спрыт, але і артыстызм.

Клуб гімнастыкі "Маўглі" мае мноства спартыўных залаў па ўсёй краіне, два навучальныя цэнтры ў Нарвегіі і адзін у Латвіі. Усяго выхаванцамі спартыўна-аздараўленчага цэнтра з'яўляюцца амаль 2 тысячы дзяцей.