Юніёрская зборная па хакеі саступіла аднагодкам з Латвіі

22 апреля 2017

Юніёрская зборная да 18 гадоў саступіла аднагодкам з Латвіі ў другім паядынку серыі на выжыванне 2:3. Нагадаем, каманды змагаюцца за права захаваць прапіску ў элітным дывізіёне. Першае супрацьстаянне засталося за беларусамі 2:0, у серыі парытэт 1:1, заўтра калектывы правядуць вырашальны матч, пачатак у 14:30.