Юніёрская зборная Беларусі атрымала трэцюю перамогу запар на чэмпіянаце свету

21 августа 2017

Юніёрская зборная Беларусі атрымала трэцюю перамогу запар на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Аргенціне. Нашы дзяўчаты з лікам 3:1 перайгралі каманду ЗША. Раней беларускі былі мацнейшыя за бразільянак і мексіканак. Сёння наша зборная завершыць групавы раўнд матчам з камандай Расіі.