Вікторыя Чайка спынілася за крок ад п'едэстала этапу Кубка свету па кулявой стральбе ў Мюнхене

25 мая 2016

У стральбе з пісталета на 10 метраў беларуска набрала чацвёртую суму балаў. Не ўдалося кваліфікавацца ў фінал у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з трох становішчаў Ільі Чаргейку, ён у выніку стаў 10-м, і Юрыю Шчарбацэвічу, які паказаў 29-ы вынік.