Вікторыя Азаранка вяртаецца на тэнісны корт

20 июня 2017

Вяртанне, якога чакаў увесь тэнісны свет: Вікторыя Азаранка матчам з японкай Рысай Адзакі дэбютуе на турніры катэгорыі Інтэрнэшнл у Іспаніі. Гэты паядынак для беларускі стане першым пасля нараджэння сына. Вікторыя не гуляла з леташняга Ралан Гарос, а на траве і ўвогуле прапусціла два гады. Тым не менш, сёння спартсменка ў выдатнай фізічнай форме.

З Адзакі раней Азаранка не сустракалася. Саперніца беларускі - 73-я ракетка свету. Паядынак Азаранка – Адзакі ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 20:00 па беларускім часе.