Брэсцкае "Дынама" і "Шахцёр" згуляюць за Кубак Беларусі

27 апреля 2017

У паўфінальным матчы ў адказ Кубка Беларусі брэсцкае "Дынама" ў гасцях прайграла БАТЭ - 0:1. Вызначыўся Іваніч. Аднак па суме дзвюх сустрэч брэстаўчане ўпершыню за 10 гадоў выйшлі ў фінал. Першы паядынак, нагадаем, каманда Уладзіміра Жураўля выйграла - 2:0. БАТЭ другі год запар без кубка.

Другі фіналіст - "Шахцёр" з Салігорска. Вырашальны матч Кубка краіны пройдзе 28 мая ў Гродне.