У Мінску прайшоў другі дыпламатычны турнір па тэнісе

27 мая 2017

Беларускія і замежныя дыпламаты адточвалі навыкі, неабходныя за сталом перамоў на корце. У Мінску прайшоў другі дыпламатычны турнір па тэнісе. Удзел прынялі каля 40 дыпламатаў з 12 краін і чатырох міжнародных арганізацый. Нягледзячы на аматарскі фармат спаборніцтваў, барацьба была напружанай.

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі:

"Уменне думаць залежыць шмат у чым ад фізічнага стану. Тут на корты выходзілі прадстаўнікі розных краін, якія знаходзяцца ў розных інтэграцыйных структурах, розную палітыку праводзяць. Але тут яны змагаюцца менавіта ў спартыўных спаборніцтвах. Гэта важна".

Сяргей Цяцерын, старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі:

"Спорт збліжае. І тыя пытанні, якія часцяком складана вырашаць за сталом, вырашаюцца на спартыўных пляцоўках".

Дарэчы, пераможцамі ў індывідуальным і парным мужчынскім разрадзе сталі супрацоўнікі нашага знешнепалітычнага ведамства. У ліку знакамітых прызёраў - пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб і Шамілка Самарасінкха - жонка прадстаўніка ПРААН у нашай краіне.