Стаць аўтарам афіцыйнага талісмана Еўрапейскіх гульняў у Мінску можа кожны ахвотнік

24 июля 2017

Конкурс на распрацоўку талісмана ўжо адкрыты і працягнецца да лістапада. Новы сімвал Гульняў павінен стаць адным цэлым з ужо распрацаванымі лозунгам і лагатыпам. Афіцыйным дэвізам II Еўрагульняў будзе выказванне - "Час яркіх перамог". А на лагатыпе будзе адлюстраваны фальклорны сімвал Беларусі – папараць-кветка. Нагадаем, яскравым сімвалам I Еўрапейскіх гульняў у Баку стаў гранат. Свае варыянты талісмана можна дасылаць на пошту Міністэрства інфармацыі.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Галоўныя спартыўныя лакацыі - стадыён "Дынама", "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна", Палац спорту "Уручча". 11 з 16 відаў спорту будуць кваліфікацыйнымі на Алімпіяду-2020. Чакаецца, што ў Мінск прыедуць каля 4 тысяч спартсменаў.