Спартыўна-дысцыплінарны камітэт КХЛ дыскваліфікаваў нападаючага мінскага "Дынама"

1 марта 2017

Без Аляксандра Мацярухіна мінскае "Дынама" пачне пяты паядынак супраць "Лакаматыва" ў чвэрцьфінальнай серыі Кубка Гагарына. Спартыўна-дысцыплінарны камітэт КХЛ дыскваліфікаваў нападаючага на адзін матч. Фрэдэрык Петэрсан занесены ў спіс траўміраваных да канца сезона. У гэтыя хвіліны прамую трансляцыю сустрэчы вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Лік у серыі да чатырох перамог 3:1 на карысць "чыгуначнікаў".