Захаваць прапіску ў Суперлізе

23 июня 2017

З такой задачай зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы стартуе сёння на камандным чэмпіянаце Еўропы ў французскім Лілі. Спартсмены з адзінаццаці краін будуць спаборнічаць у сарака дысцыплінах на працягу трох дзён. У элітным дывізіёне застануцца восем наймацнейшых. За Беларусь выступяць 46 атлетаў, трэнерскі штаб плануе праверыць моладзь. Але і лідары каманды - Аліна Талай, Марына Арзамасава і Таццяна Халадовіч - у абойме. Дарэчы, сёння, у першы дзень форуму, за выхад у фінал у бегу на 100 метраў з бар'ерамі пазмагаецца Аліна Талай. 

Трансляцыі з Ліля будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 18:35.