"Салават Юлаеў" у серыі булітаў выйграе ў мінскага "Дынама"

3 декабря 2016

"Салават Юлаеў" у серыі булітаў выйграе  ў мінскага "Дынама"  3:2  у рэгулярным розыгрышы КХЛ. Вырашальны кідок нанёс Маёраў. У асноўны час Бадроў вывеў уфімцаў наперад, затым вызначыліся Мацярухін і Лісавец, у сярэдзіне трэцяга перыяду парытэт аднавіў Караткоў.  

"Дынама" ідзе на шостым месцы Заходняй канферэнцыі, заўтра на "Мінск-Арэне" "зубры" прымуць магнітагорскі "Металург".