Рубрыка “Матчбол”

5 октября 2015

БАТЭ яшчэ на адну гульню адкладвае матч за чэмпіёнскі тытул. Учора жоўта-блакітныя маглі аформіць дзясятае запар чэмпіёнства, але згулялі з мікашэвіцкім клубам “Граніт” толькі ўнічыю. А сёння мінскае “Дынама” разграміла брэсцкае. Сёння ў рубрыцы “Матчбол” ўзгадаем выступленне нашых клубаў у Еўракубках.

Расказвае Андрэй Казлоў.

Тыдзень увогуле выдаўся багатым на падзеі для жоўта-блакітных. Спачатку флагман беларускага футбола стварыў сенсацыю еўрапейскага ўзроўню – перамог у Лізе чэмпіёнаў італьянскую “Рому”. А затым у матчы чэмпіянату згуляў только ўнічыю з “Гранітам”.

Усё ж такі пра стадыён “Гарадскі” з яго трыбунамі і футбольным полем у аматараў БАТЭ добрыя ўспаміны. Тым не менш, менавіта ад барысаўчан залежала, заваююць яны дзясяты чэмпіёнскі тытул запар ці не. Калі выйграюць у “Граніта”, то залатыя медалі могуць вешаць сабе на шыю. Калі прайграюць - трэба чакаць выніку сённяшняга матча ў Мінску.

БАТЭ быў блізкі да таго, каб другі раз прайграць у чэмпіянаце, але выніковую нічыю прынеслі героі матча з “Ромай”. Пасля трэцяга гола ў вароты легендарнай “Ромы” пра БАТЭ зноў пачала гаварыць уся футбольная Еўропа. Барысаўчане падчас матча грамілі рымлян з лікам 3:0, але потым некалькі аддалі ініцыятыву, прапусціўшы двойчы. Італьянцы змаглі адгуляць два мячы, але на большае былі няздольныя. 3:2. Цяпер БАТЭ мае магчымасць з гордасцю глядзець у турнірную табліцу Лігі чэмпіёнаў і разважаць наконт планаў на плэй-оф хаця б Лігі Еўропы.

Праз два дні ў Барысаве мінскае “Дынама” праводзіла матч другога тура Лігі Еўропы. Гульня супраць аўстрыйскага “Рапіда” выдалася няпростай. І ўсё вырашыў адзін гол. На жаль, у вароты беларускай каманды.

Жаночая зборная Беларусі па валейболе дабілася даволі добрага выніку на чэмпіянаце Еўропы, што завяршыўся. Нашы дзяўчаты двойчы перамаглі ў групе, у тым ліку моцную зборную Харватыі. А прайгралі толькі будучым чэмпіёнкам - Расіі. У плэй-оф, у матчы адной восьмай, беларускам выпала каманда Польшчы, у якой моцныя валейбалісткі. Спачатку мы прайгравалі 0:2, затым дзве партыі адыгралі, 2:2. І ў той момант, калі здавалася, што Беларусь выйдзе у чвэрцьфінал, гульня ў нашых дзяўчат рассыпалася. 2:3. Беларускі з высока ўзнятай галавой пакінулі Еўра.

У двух выязных матчах у актыве мінскага “Дынама” перамога і паражэнне. “Зубры” ўжо вярнуліся на лёд “Мінск-Арэны” і правялі матч супраць омскага “Авангарда”. Саступаючы з лікам 0:2, мінчане пераламалі ход гульні і дабіліся перамогі, 4:2.

На гэтым тыдні будзем сачыць за мінскім “Дынама”, якое праводзіць на “Мінск-Арэне” дамашнюю серыю. Адразу пасля заканчэння рубрыкі “Матчбол” спяшайцеся на матч супраць “Барыса”. А ў чацвер прымаем “Поўначсталь”.