Планетарны форум па водных відах спорту трансліруе тэлеканал "Беларусь 5"

26 июля 2017

У вячэрняй праграме чэмпіянату свету па плаванні ў Венгрыі сёння ў фінале выступіць Ілья Шымановіч. Напярэдадні беларус абнавіў нацыянальны рэкорд, праплыўшы 50 метраў брасам за 26,90 секунды. У паўфінале спартсмен паказаў сёмы вынік. А ў ранішняй праграме будзем хвалявацца за лідара каманды Аляксандру Герасіменю - яна выступіць у кваліфікацыі заплыву на 50 метраў на спіне, і Яўгена Цуркіна, якога чакае стаметроўка вольным стылем. Вечарам жа ў гэтых відах пройдуць паўфіналы. Планетарны форум па водных відах спорту трансліруе тэлеканал "Беларусь 5".