На "Чыжоўка-Арэне" працягваецца стартавы матч паўфіналу Кубка Федэрацый Сусветнай групы

22 апреля 2017

На "Чыжоўка-Арэне" ў гэтыя хвіліны працягваецца стартавы матч паўфіналу Кубка Федэрацый Сусветнай групы. Аляксандра Сасновіч выйграла першы сэт у Вікторыі Галубіч 6:3, але ў другой партыі саступіла 5:7. Зараз ідзе трэці сэт. Пасля гэтага супрацьстаяння на корт выйдуць другая ракетка Беларусі Арына Сабаленка і першы нумар Швейцарыі Цімеа Бачынскі.