Спорт

Спампаваць

17 Лютага 2017 19:07

На чэмпіянаце свету па біятлоне жаночая зборная Беларусі ў эстафеце заняла 9-е месца

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хахфільцэне сёння жаночая зборная Беларусі ў эстафеце заняла 9-е месца. Наша каманда была дакладная ў стральбе лежачы, але з памылкамі стоячы. Ірына Крыўко адстралялася чыста, Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна дапусцілі па адным промаху. Надзея Пісарава памылілася тройчы. Перамогу святкавалі немкі. Серабро ў зборнай Украіны, тройку замкнулі біятланісткі з Францыі. Усяго стартавалі 23 каманды. Заўтра ў праграме спаборніцтваў мужчынская эстафета.

 

Iншыя навіны

Рубрика "Матчбол" Рубрыка "Матчбол" 27.02.2017 18:45 / Спорт Рубрыка "Матчбол"
В шаге от победы За крок  ад перамогі 27.02.2017 12:21 / Спорт За крок ад перамогі
"Шахтер" не сдается "Шахцёр" не здаецца 27.02.2017 12:12 / Спорт "Шахцёр" не здаецца