Мінск рыхтуецца прыняць этап Кубка свету па скачках на батуце

16 августа 2017

На турнір, які пройдзе ў Палацы спорту, заяўлены 78 спартсменаў з 16 краін. Будуць разыграны 4 камплекты медалёў - батутысты будуць спаборнічаць у асабістым першынстве і ў сінхронных скачках. За беларускую зборную выступяць алімпійскі чэмпіён Рыа Уладзіслаў Ганчароў і вопытная Ганна Гарчанок. Таксама паспрабуе свае сілы моладзь.

Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 18 жніўня ў 15:30. Пасля яе завяршэння пройдуць кваліфікацыі. У суботу - фіналы. Уваход на трыбуны Палаца спорту вольны. Адзначым, спаборніцтвы ў Мінску стануць адным з этапаў падрыхтоўкі да чэмпіянату свету ў Балгарыі.