Мінімум бронзавую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы забяспечыў сабе Яўген Кармільчук

21 июня 2017

Ён уступае ў вагавой катэгорыі да 49 кілаграмаў. У чвэрцьфінале ён адолеў Мухамета Унлу з Турцыі і ў наступнай стадыі сустрэнецца з расіянінам Васілём Ягоравым. Уладзіслаў Смяглікаў свой бой 1\4 прайграў галандцу Рою Корвінгу. У вячэрняй праграме выступіць Міхаіл Далгалевец.