Матч Швецыя - Беларусь ў 20:00 на "Беларусь 2"

25 марта 2017

Акцэнт на абароне. Сёння зборная Беларусі па футболе правядзе пяты матч кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату свету і першы пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера - Ігара Крывушэнкі. У Стакгольме наша каманда згуляе супраць Швецыі. Галоўная задача - надзейнасць у абароне. Вялікая верагоднасць, што менавіта ад абароны і будзе гуляць наша каманда.

Матч Швецыя - Беларусь пачнецца ў 20:00, прамая трансляцыя на "Беларусь 2".