Максім Мірны і Трыт Хуэй з перамогі стартавалі на Уімблдоне

1 июля 2016

У першым матчы беларус і філіпінец перайгралі іспанскі дуэт Пабла Карэньа Буста / Гільерма Гарсія-Лопес - 6:3, 7:6 (7:5). У наступным раўндзе Мірны і Хуэй згуляюць з бразільска-пакістанскай парай Марсэла Дэмалінер / Айсам Курэшы. Партнёр Мірнага па алімпійскай пары Аляксандр Буры на старце Уімблдона прайграў. Разам са славацкім тэнісістам Ігарам Зеленаем беларус саступіў галандцам Уэслі Кальхофу і Матве Мідэлькопу - 3:6, 6:3, 3:6.