Ілья Івашка прабіўся ў 1/8 фіналу турніру ў кітайскім Гуанчжоў

21 марта 2017

У матчы 1/16 беларус апынуўся мацнейшым за першую ракетку спаборніцтваў - Юічы Сугіту з Японіі - 5:7, 6:1, 6:4. Дарэчы, азіят - 97-ы у сусветным рэйтынгу, Івашка - 185-ы. Наступны сапернік Ільі - Хуберт Гуркач з Польшчы, які размяшчаецца ў 4-й сотні рангу.