Ілья Івашка і Уладзімір Ігнацік прайшлі ў другі круг кваліфікацыі турніру Вялікага шлема

22 мая 2017

Ілья Івашка і Уладзімір Ігнацік без праблем прайшлі ў другі круг кваліфікацыі турніру Вялікага шлема Ралан Гарос. Ігнацік быў мацнейшы за кітайца Дзі Ву - 6:1, 6:2 і выйшаў на дзявятага сеянага ў кваліфікацыі калумбійца Джыральда Санцьягу. Івашка перайграў бельгійца Кімера Копеянса ў абодвух сетах па 6:2, і ў наступным раўндзе згуляе супраць добра знаёмага па Кубку Дэвіса румына Марыуса Копіла.