Галоўны матч хакейнага Кубка Мінска

27 июля 2017

Гэтымі хвілінамі на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" сустракаюцца дзве наймацнейшыя каманды сталіцы: "Дынама", якое выступае ў КХЛ, і прадстаўнік беларускай экстралігі "Юнацтва". Ідзе першы перыяд, прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Турнір з'яўляецца падрыхтоўчым да сезона. Акрамя двух беларускіх клубаў, тут выступаюць яраслаўскі "Лакаматыў", рыжскае і маскоўскае "Дынама", "Югра" з Ханты-Мансійска. У 19 гадзін "Лакаматыў" пазмагаецца з "Югрой". Білеты можна набыць у касе "Чыжоўка-Арэны" і на сайце білетнага аператара.