Футбольны "Граніт" значыцца ў справе аб дагаворных матчах

23 января 2017

Сярод 20 фігурантаў ёсць былы гулец мікашэвіцкага клуба. Нячыстым быў адзін з матчаў Кубка краіны. У дагаворных паядынках замяшаныя таксама "Іслач", "Прамень" і "Ашмяны". Зараз фігуранты знаёмяцца з матэрыяламі крымінальнай справы, якая на працягу месяца будзе перададзена ў суд.